Навучальны курс (Blended Learning) пра Еўропу

Адукацыя.Інфо ў партнэрстве з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае набор на вочна-завочны курс (Blended Learning) пра Еўропу. Удзельнікі цягам трохмесяцовага курса 4 разы сустрэнуцца на адна-двухдзённых вочных сесіях з беларускімі ды еўрапейскімі экспертамі ў Беларусі ды Літве, у астатні час навучанне будзе адбывацца анлайн і зойме не больш за 3 гадзіны на тыдзень.

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай.

Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.

Падрабязнасці на сайце http://adukacyja.info.

Запаўняй заяўку да 04.02.2017.



Дадатковая інфармацыя