ІНФАРМАЦЫЯ АБ КОНКУРСЕ “ШТО Я ВЕДАЮ ПРА КРАІНЫ ЕЎРОПЫ?”

Конкурс праводзіцца кожны год, пачынаючы з 2004 года, ініцыятыўнай групай беларускіх настаўнікаў і грамадзянскіх лідэраў пры падтрымцы 
розных асветніцкіх устаноў і грамадскіх арганізацый. У наступным годзе адбудзецца 10 (юбілейны) конкурс, да якога рыхтуецца да выдання падрабязная гісторыя конкурсу. З яе можна будзе даведацца аб айцах-заснавальніках і сучасных арганізатарах, як увасабляліся ідэі і ствараліся новыя праекты, якія былі тэмы і заданні ў розныя гады. Аб сучасным стане конкурса лепш пачытаць ў артыкулах, прысвечаных правядзенню паўфіналаў і фінала ў гэтым годзе (глядзі Артыкул.pdf і Артыкул 2.pdf).

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны і павагі да культуры іншых народаў.

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы:рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы - каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) - пісьмовы тэст, другі тур (фінал) - камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка “Беларускае кола”.

У 2011 годзе конкурс праходзіў у два этапы: паўфінал (пісьмовы адборачны тур) і фінал (камандная гульня з удзелам трох пераможцаў паўфіналу). Перамагла каманда СШ № 1 з Крычава.

У 2012 годзе конкурс праходзіў у два этапы: тры паўфінала (“жывыя” адборачныя гульні каманд і фінал (камандная гульня з удзелам трох пераможцаў паўфіналу). Перамагла каманда брэсцкіх школьнікаў “Ананімныя еўрапейцы”.

Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Увага: у 2013 годзе пройдзе 10 (юбілейны) конкурс.Запрашаем прыняць удзел! 

 

 

Архіў заданняў

ЗАДАННІ МІНУЛЫХ КОНКУРСАЎ ГЛЯДЗІЦЕ ТУТ:

 


ГІСТОРЫЯ КОНКУРСУ “ШТО Я ВЕДАЮ ПРА ЕЎРОПУ?”

 Гiсторыя конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ. 

 У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцам конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава. 

 У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску. 

 У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцам якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда). 

 У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы – каманда мінскай СШ № 207. 

 У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207. 

 У 2010 годзе конкурс праходзіў па формуле, аналагічнай двум папярэднім: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі стала каманда з Навагрудка «Беларускае кола». 

 У 2011 годзе па выніках папярэдняга пісьмовага тэста і фінальных камандных спаборніцтваў перамагла каманда СШ № 1 г. Крычава. Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

 У 2012 годзе па выніках фінальных камандных спаборніцтваў перамагла каманда г. Брэста. 

 

 

Дадатковая інфармацыя