Конкурс-2017 завершаны!

Фінальная гульня Другога Нацыянальнага конкурса моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?” адбылася 30 снежня 2017 г.

Гульня, як і ўвесь конкурс-2017, праходзіла пад дэвізам ““Беларусь у агульнаеўрапейскай культурнай прасторы. Да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня". У ёй узялі ўдзел тры найлепшыя каманды па выніках адборачнага тура – “DVDend” (Жодзіна), “Еўра-М” (Магілеў) і “MIR ONLINE“ (г.п. Мір Карэліцкага р-на).

Фінал складаўся з чатырох этапаў. Першы з іх называўся “Пазнай горад”. З дапамогай фраз-падказак, размеркаваных па ступені складанасці, камандам трэба было пазнаць еўрапейскі горад, які мае пэўнае дачыненне да гісторыі беларускага кнігадрукавання. Найвялікшую колькасць балаў атрымлівала каманда, якая пазнавала горад з выкарыстаннем меншай колькасці падказак. Другі этап – традыцыйная медыяазбука, у гэтым годзе яна называлася “Беларускаму кнігадрукаванню – 500 гадоў”. На трэцім этапе камандам трэба было выканаць пісьмовае заданне “Геаграфія ў біяграфіі”. Кожная каманда атрымала кароткую біяграфію вядомага культурніцкага дзеяча, звязанага і з Беларуссю, і з Еўропай (у кожнай каманды – розная). У гэтай біяграфіі назвы населеных пунктаў, якія маюць дачыненне да жыцця і творчасці асобы, абазначаліся толькі першай літарай назвы (напрыклад, Гданьск падаваўся як “Г……”). Задачай канкурсантаў было на працягу 15 хвілін упісаць у тэкст правільныя назвы. Ну і, нарэшце, заключным, чацвертым, этапам быў самы дынамічны і захапляльны брэйн-рынг “Беларускі ўнёсак у еўрапейскую культурную спадчыну”.

Спаборніцтвы адбываліся вельмі ўпарта. Сябры-супернікі, сапраўды, былі дастойныя адзін аднога, і да самага апошняга відавочны лідар так і не вызначыўся. І толькі брэйн-рынг расставіў усіх па сваіх месцах. Пераможцам стаўся жодзінскі “DVDend”, на другім месцы - “MIR ONLINE“, “бронза” – у каманды-ветэрана нашага конкурса магілеўскага “Еўра-М”.
 
Віншуем пераможцаў!

Фінал 2017

Фінал 2017

Фінал 2017

Фінал 2017

Фінал 2017

Фінал 2017

Фінал 2017

Фінал 2017

Фінал 2017

Фінал 2017


Фінал 2017

Фінал 2017

Фінал 2017

Дадатковая інфармацыя