Паўфінальныя гульні Нацыянальнага конкурса моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”

Аргкамітэт рады паведаміць, што паўфінальныя гульні Нацыянальнага конкурса моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?” адбудуцца 7 лістапада ў Брэсце, 12 лістапада ў Магілеве і 13 лістапада ў Мінску. Каманда-пераможца кожнай з гэтых гульняў атрымае магчымасць ў канцы лістапада – пачатку снежня 2016 г. узяць удзел у фінальнай гульні ў Вільні ды пабароцца за агульную перамогу ў конкурсе.

Шаноўныя сябры!

Аргкамітэт рады паведаміць, што паўфінальныя гульні Нацыянальнага конкурса моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?” адбудуцца 7 лістапада ў Брэсце, 12 лістапада ў Магілеве і 13 лістапада ў Мінску. Каманда-пераможца кожнай з гэтых гульняў атрымае магчымасць ў канцы лістапада – пачатку снежня 2016 г. узяць удзел у фінальнай гульні ў Вільні ды пабароцца за агульную перамогу ў конкурсе.

Больш падрабязны расклад, а таксама адрас месца правядзення гульні будуць абвешчаныя ў бліжэйшы час. А пакуль прапануем азнаёміцца з тым, з якіх этапаў будзе складацца наша імпрэза і якія заданні неабходна будзе выканаць, каб пабароцца за паездку на фінал у Вільню:

 

Брэст

Этап 1. Прадстаўленне каманд

На працягу 3 хвілін кожная каманда ў вольнай форме распавядае пра сябе і пра свае мэты ўдзелу ў конкурсе.

Этап – безацэначны.

 

Этап 2. “Пазнай краіну”

З дапамогай падказак, размеркаваных па ступені складанасці, кожнай камандзе трэба будзе пазнаць адну з краін Еўрапейскага Саюза. Найвялікшую колькасць балаў атрымае каманда, якая пазнае краіну з выкарыстаннем меншай колькасці падказак.

Капітаны каманд падыходзяць да вядучага, які трымае ў руках некалькі вялікіх канвертаў, і выцягваюць адзін з іх. У кожным вялікім канверце знаходзяцца 5 малых канвертаў пад нумарамі 1, 2, 3, 4, 5. Каманда дастае канверт пад №1, чытае характарыстыку краіны і праз 1 хвіліну ў парадку жараб’ёўкі называе яе. Правільны адказ фіксуе журы. Адказ з першай падказкі - 20 балаў. Калі правільнага адказа няма, гульня працягваецца, і дастаецца канверт пад №2, хвіліна на абмеркаванне – адказ, і так - да канверта пад №5. Правільны адказ з 2-й падказкі прынясе камандзе 16 балаў, з 3-й – 12, з 4-й – 8, з 5-й – 4, калі адказ не дадзены і з пятай падказкі – 0 балаў.

Максімальная колькасць балаў – 20.

 

Магілёў - 12 лістапада

Этап 3. “Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі ды інстытуты ЕС”

Пісьмовы адкрыты тэст (з варыянтамі адказу). Вядучы раздае капітанам заданні тэста. Тэст выконваецца на працягу 20 хвілін. Правільны адказ толькі адзін. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал.

Максімальная колькасць балаў – 20.

 

Мінск - 13 лістапада

Этап 4. Брэйн-рынг “Беларускі след у гісторыі Еўропы”

Правілы правядзення брэйна: чытаюцца пытанні, звязаныя са славутымі ўраджэнцамі Беларусі ці падзеямі, да якіх беларусы мелі непасрэднае дачыненне і якія пакінулі значны след у еўрапейскай гісторыі, каманды уважліва слухаюць. На роздум даецца адна хвіліна, за якую каманда можа параіцца. Кожная каманда мае на стале сцяжок, якім будзе сігналізаваць, падняўшы яго на выцянутую руку ўверх. Хто першы ўздыме сцяжок, той першы і адказвае. Сцяжок можна падняць у любы момант, пакуль гучыць пытанне, але апусціць ужо нельга і трэба будзе абавязкова адказваць. Сябры жюры будуць уважліва сачыць за тым, у якой паслядоўнасці каманды паднялі свае сцяжкі. Калі першая каманда памыляецца, права адказаць ёсць у наступнай каманды і так - да правільнага адказу… Калі раптам здарыцца так, што ні адна каманда не ведае правільны адказ, пытанне здымаецца і агучваецца правільны адказ. Каб журы не памыліцца пры падліку, за кожны правільны адказ каманды будуць атрымліваць фішку. Брэйн будзе складацца з 20 пытанняў.

Максімальная колькасць балаў – 20.

 

 

Этап 5. Медыяазбука “Гарады Еўрапейскага Саюза”

Па слайдах з выявамі гербаў і відаў гарадоў неабходна пазнаць, пра які еўрапейскі горад ідзе гаворка. На кожным слайдзе - 2 падказкі: літара, з якой пачынаецца назва горада, і сама выява. Кожная з 28 краінаў ЕС прадстаўленая толькім адным горадам. Трэцяй падказкай будзе каментар вядучага з інфармацыяй пра гэты горад. Камандам трэба пазнаць горад і ўпісаць яго назву ў бланк адказаў насупраць неабходнай літары. Кожны правільны адказ – 1 бал.

Максімальная колькасць балаў - 28.

Дадатковая інфармацыя