Конкурс моладзевых каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" - у новым фармаце

Маем задавальненне паведаміць вам пра пачатак прыёму заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”

Гэты конкурс з’яўляецца пераемнікам конкурса школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”, які штогод праводзіўся ў нашай краіне з 2004 па 2016 г.г., і за час правядзення якога больш за 1000 маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі атрымалі і ўдасканалілі свае веды па гісторыю і сучаснасці Еўропы і Еўрапейскага Саюза, сувязям Беларусі з іншымі еўрапейскімі краінамі і гісторыі нашай Бацькаўшчыны ў еўрапейскім кантэксце.

Шаноўнае спадарства!

Маем задавальненне паведаміць вам пра пачатак прыёму заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”

Гэты конкурс з’яўляецца пераемнікам конкурса школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”, які штогод праводзіўся ў нашай краіне з 2004 па 2016 г.г., і за час правядзення якога больш за 1000 маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі атрымалі і ўдасканалілі свае веды па гісторыю і сучаснасці Еўропы і Еўрапейскага Саюза, сувязям Беларусі з іншымі еўрапейскімі краінамі і гісторыі нашай Бацькаўшчыны ў еўрапейскім кантэксце. За 12 год існавання конкурса яго пераможцамі былі каманды са Ждановічаў, Расонаў, Бабруйска, Ліды, Мінска, Навагрудка, Крычава, Брэста. Нязменным галоўным прызам для каманды-пераможцы заставалася пазнавальная паездка ў адну з краінаў ЕС. Нашыя пераможцы мелі магчымасць наведаць Брусэль, Варшаву, Вільнюс, Гданьск, Талін, Стакгольм ды іншыя гарады Еўропы.

У 2016 годзе мы вырашылі пашырыць рамкі конкурса і запрасіць да ўдзеле ў ім не толькі вучнёўскую моладзь, але і ўвогуле ўсіх маладых жыхароў Беларусі ў веку ад 16 да 19 гадоў, якія цікавяцца пытаннямі гісторыі і сучаснасці Еўропы, беларуска-еўрапейскімі сувязямі, гісторыяй нашай краіны ў еўрапейскім кантэксце.

Для таго, каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна усяго толькі сабраць каманду адзінадумцаў з 5 чалавек у сваёй навучальнай установе, у сваім горадзе, мястэчку ці вёсцы, альбо у той моладзевай суполцы ці арганізацыі, сябрамі якой яны з’яўляюцца, ды да 20 кастрычніка 2016 г. падаць заяўку на ўдзел у конкурсе.

У пачатку лістапада ў розных гарадах Беларусі (у залежнасці ад геаграфіі конкурсных заявак) адбудуцца паўфінальныя інтэлектуальныя гульні, якія вызначаць 3 каманды-фіналісткі. А ў пачатку снежня 2016 г. у бліжэйшай да Беларусі сталіцы дзяржавы-чальца Еўрапейскага Саюза, - старажытнай Вільні, - адбудзецца фінальная гульня, якая і вызначыць пераможцу ўсяго сёлетняга конкурса.

Такім чынам, усіх зацікаўленых узяць удзел у Нацыянальным конкурсе моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”, просім да 20 кастрычніка 2016 г. даслаць заяўку на ўдзел на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. У заяўцы просім указаць:

  1. Назву каманды.
  2. Мясцовасць.
  3. Назву навучальнай установы і/ці моладзевай арганізацыі, якую прадстаўляе каманда (па жаданні).
  4. Імёны і прозвішчы 5 гульцоў каманды, з указаннем датаў іх нараджэння (дата нараджэння павінна быць не ранейшая за 1.01.1997) і пазначэннем, хто з’яўляецца капітанам.
  5. Кантактныя дадзеныя капітана для аператыўнай сувязі з аргкамітэтам (нумар мабільнага тэлефона і адрас электроннай пошты – абавязкова, іншыя кантактныя дадзеныя – па жаданні).

Арганізацыйны камітэт Нацыянальнага конкурса моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”





Дадатковая інфармацыя