Статут клубу

СТАТУТ ЛІЦЭЙСКАГА ЭЎРАПЕЙСКАГА КЛУБА

пры Ліцэі № 2 горада Мінска

Раздзел І.

Агульныя палажэнні

§1

Эўрапейскі Ліцэйскі Клуб (далей ЭЛК) пры Ліцэі № 2 г.Мінска – дабраахвотнае аб’яднанне, якое мае мэтай развіццё і прапаганду ініцыятыў, палажэнняў і справаў, якія спрыяюць:

·                развіццю грамадзянскай і нацыянальнай свядомасці вучняў, усведамленню Беларусі як часткі Эўропы, вывучэнню сваёй культуры, мовы, традыцыяў як часткі агульнаэўрапейскіх каштоўнасцяў;

·                выхаванню еўрапейскай свядомасці, пачуцця адказнасці грамадзяніна Эўропы за бяспеку усіх народаў, абарону, правоў асобы, захаванне чысціні навакольнага асяроддзя;

·                станаўленню талерантнай асобы, выхаванай на ідэях павагі і адкрытасці да іншых народаў і культур;

·                усведамленню неабходнасці вывучэння роднай і замежных моваў;

·                стварэнню ўмоў для ўсталявання кантактаў, сяброўскіх і партнёрскіх сувязяў з іншымі Эўрапейскімі Школьнымі Клубамі;

·                завязванню і развіццю кантактаў з раўналеткамі з іншых еўрапейскіх краін;

ЭЛК аб’ядноўвае фізічных асобаў, якія прымаюць гэтыя прынцыпы;

§2

Сядзіба ЭЛК размяшчаецца ў Ліцэі № 2 Г.Мінска

§3

ЭЛК створаны з ініцыятывы ліцэйскай моладзі і настаўніцтва пры падтрымцы Беларускага Шуманаўскага таварыства. Клуб дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

§4

ЭЛК можа быць удзельнікам нацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў, якія маюць падобныя мэты дзейнасці.

§5

Час дзейнасці ЭЛК неабмежаваны.

§6

Апекунамі ЭЛК з’яўляюцца настаўнік ліцэя і спецыяліст па выхаваўчай працы, якія ўваходзяць у педегагічную раду Ліцэя № 2 і вылучаны вучнямі – сябрамі ЭЛК на ўстаноўчым пасяджэнні ЭЛК.

§7

Клуб рэалізуе мэты праз:

1.        усебаковую прапаганду ідэі еўрапейскай супольнасці;

2.        сумесную працу і ўзаемную дапамогу сяброў ЭЛК;

3.        супрацоўніцтва з асобамі ці інстытутамі ў сферы атрымання інфармацыі і абмену досведамі аб еўрапейскай супольнасці;

4.        збіранне дакументаў і інфармацыі, якая тычыцца дзейнасці ЭЛК;

5.        правядзенне і ўдзел у розных сустрэчах (нарады, канферэнцыі, дэбаты, семінары, конкурсы);

6.        арганізацыю выставаў, прэзентацый, паездак, экскурсій;

7.        распрацоўку і выданне бюлетэняў, часопісаў;

8.        удзел у міжнародным абмене моладзі;

9.        супрацоўніцтва з іншымі ЭЛК;

§8

ЭЛК мае ўласную эмблему ----------------------..

 

 

Раздзел ІІ.

Органы кіравання ЭЛК

§1

Кіруючымі органамі ЭЛК з’яўляюцца:

1.   Агульны сход, у якім бяруць удзел усе сябры ЭЛК.

2.   Рада ЭЛК, у якую уваходзяць: старшыня, намеснік старшыні, сакратар, скарбнік, апякун ЭЛК па вучэбна-даследчай працы і апякун ЭЛК па выхаваўчай працы.

3.   Рада выбіраецца з усіх удзельнікаў Агульнага сходу праз роўнае, прамое, адкрытае галасаванне бальшынёю галасоў (50 % + 1) па заканчэнні справаздачнага годуі не пазней за 30 дзён новага году. Кіраўніцтва ЭЛК ў 2-тыднёвы тэрмін пасля выбараў падае гадавы план сваёй дзейнасці.

4.   Рада падае Агульнаму сходу сваю справаздачу. Агульны сход зацвярджае ці адхіляе справаздачу.

§2

Вышэйшаў уладай ЭЛК ёсць Агульны сход сяброў ЭЛК. У яго кампетэнцыю ўваходзіць:

1.   Зацвярджэнне праграмы дзейнасці ЭЛК.

2.   Унясенне зменаў у Статут.

3.   Разгляд скаргаў сябраў ЭЛК наконт дзейнасці Рады ЭЛК.

4.   Абмеркаванне дзейнасці Рады (прыняцце справаздачы, праграмы).

5.   Кантроль над фінансамі ЭЛК і размеркаванне фонду ЭЛК праз скарбніка.

 

Раздзел ІІІ.

Сяброўства і маёмасць ЭЛК

§1

Сябрам ЭЛК можа быць кожны вучань Ліцэя № 2 г.Мінска пасля атрымання пасведчання сябра ЭЛК, які:

1.   зацікаўлены ў мэтах ЭЛК, пагаджаецца з імі і будзе спрыяць іх выкананню праз сваю працу ў ЭЛК;

2.   жадае і мае магчымасць прысвяціць свой вольны час працы ў ЭЛК;

3.   прагне паглыбіць свае веды пра эўрапейскія краіны, развіць сваё мысленне;

4.   мае дазвол працаваць у ЭЛК ад бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць;

ЭЛК ствараецца на прынцыпах дабраахвотнасці. Выхад з ЭЛК ажыццяўляецца на падставе заявы, у якой указваюцца прычыны.

Кожны сябар ЭЛК мае права на :

1.   прапановы наконт дзейнасці ЭЛК;

2.   прыняцце рашэнняў, якія тычацца ЭЛК, на пасяджэннях Агульнага сходу;

3.   выкарыстанне памяшкання, тэхнічных і дыдактычных матэрыялаў, якія належаць ЭЛК;

4.   ўдзел ва ўсіх даручаных заданнях.

 

§2

Маёмасць ЭЛК складаецца з дабраахвотных складанак чябраў ЭЛК, датацыяў недзяржаўных арганізацыяў, ахвяраванняў, даходу з уласнай дзейнасці, не забароненых законам крыніцаў.

Кожны сябра ЭЛК павінен дбаць пра захааванне і пашырэнне ўласнасці ЭЛК.

Скарбнік мусіць весці дакументацыю ўсіх даходаў і выдаткаў ЭЛК, а таксама здаваць гадавую фінансавую справаздачу штогод.

  

Раздзел ІУ.

Заключэнне

§1

1.   ЭЛК пачынае сваю дзейнасць на падставе рашэння Ўстаноўчага сходу.

2.   Агульны сход зацвярджае ўмовы ліквідацыі ЭЛК, вырашае пытанні пераразмеркавання яго маёмасці.

3.   Калі справы не могуць быць ўрэгуляваны гэтым Статутам, у сілу ўступае Закон аб грамадскіх арганізацыях.

 

Дадатковая інфармацыя