План спраў клубу

 

 

ПРЫКЛАДНЫ ПЛАН СПРАЎ ЕЎРАКЛУБА “ЭЛК” НА ГОД:

 

Назва мерапрыемства

Дата правядзення

Што плануецца

Урачыстае адкрыццё

клуба

10 лютага

Устаноўчы сход, прыняцце Статута і плана працы на год

Раённая навукова-практычная канферэнцыя работ вучняў

14 лютага

Абарона работы па тэме: “Напалеёнаўская Эўропа як мадэль Эўразвязу”

Аўтар: вучань 10 г.г. Сяляўка Алег. Секцыя паліталогіі.

Гульня-знаёмства: “ Я – эўрапеец!”

Трэці тыдзень лютага

Гульні: “Што ў маім заплечным мяшку?”, “Хто мой сябра?”

Традыцыі развітання з зімой і сустрэчы вясны ў еўрапэйкіх народаў

Апошні тыдзень лютага

Рэканструкцыя “Гуканне вясны”

Мадэліраванне ААН

2 сакавіка

Дзелавая гульня

Ліцэйскі тыдзень замежных моваў

Трэці тыдзень сакавіка

Імпрэза “ Сітуацыі ў вандроўках па Эўропе”

Міжнародны конкурс “Што я ведаю аб краінах Еўропы?”

Люты-красавік

Удзел каманды ў конкурсе

Імпрэза “Гумар па-еўрапейску”

Красавік

“1 красавіка” ліцэйская акцыя

“Мадэлі міжкультурнай камунікацыі” (ліцэйская акцыя)

Красавік

Гульня “Бафа-бафа”

Міжнародны парад эўраклубаў

Травень

Акцыя ЭЛК у падтрымку міжнароднага парада эўраклубаў

Міжнародны валантарыят

Чэрвень-жнівень

Удзел у валанцёрскіх праграмах

“Уключайся!”

Верасень

Прыняцце новых сябраў у ЭЛК

Тыдзень гісторыі ў ліцэі

Снежань

“Дні культуры ВкЛ”

 

Акрамя гэтых мерапрыемстваў запланаваны пастаянныя:

 

Віктарыны, прысвечаныя Эўропе

Еўраалімпіяды (гістарычная, геаграфічная)

Конкурсы перакладнікаў ( з еўрапейскіх моў на беларускую)

Акцыі “Зваротная сувязь” (флэш-моб)

Еўрапейскія дні ў ліцэі “Дзень Францыі” ці “Як жыве Чэхія?” і інш.

Што яшчэ?

       

 

Праграма

урачыстага адкрыцця еўраклуба

ліцэя № 2

(10.02.06 г.     15.00   сталовая зала)

 

Перад пачаткам дэманструюцца фота гарадоў Эўропы, гучаць песні на розных мовах).

1.Раздаюцца гукі закліка да ўвагі.

2.Уступнае слова апякункі клуба - настаўніцы гісторыі Палейка А.А.

3.Прадстаўленне гасцей і сябраў клуба (прадстаўляюцца самі).

4.Вітальнае слова госця – прадстаўніка Беларускага Шуманаўскага Таварыства Лялькова І.

5.Прыняцце Статута клуба: прадстаўленне тэкста дакумента

-сябры клуба, вучні 10 фм.4. Палідавец Слава і Сазончык Максім (1 частка)

-сябры клуба, вучаніца 10 г.г. Сцепановіч Хрысціна і вучаніца 10 л1. Дзергачова Марына.  (2 частка).

-Правядзенне галасавання па Статуту.

6.Абвяшчэнне пачатка выбарчай кампаніі ў кіруючыя органы клуба і конкурса на эмблему, назву і гімн клуба. Сябра клуба вучаніца 11 л. Насця Бачыла.

7.Наброскі плана дзейнасці эўраклуба “Дрэва жыцця ЭЛК”. Сябра клуба, вучаніца 10 г.г. Паклонская Вера.

8.Правядзення забаўляльнай гульні “А ці ведаешь ты Эўропу?”.

9.Сябры клуба, вучні 11 геа класа Арлова Юля і Макарчук Надзея.

10.Прагляд відэафільма аб ждановічскім эўраклубе.

11.Фотарэпартаж аб шкаленнях лідэраў руху эўраклубаў у Варшаве. Сябра клуба вучаніца 11 л. Насця Бачыла.

12.Урачыстае закрыццё: гімн эўрапейскіх клубаў (Бетховен, “Ода да радасці”).

 

 

 

Дадатковая інфармацыя