СМІ пра конкурс

 

ПРА XI КОНКУРС ШКОЛЬНЫХ КАМАНД “Што я ведаю пра Еўропу?”

 

Ігар Лялькоў: Сучасныя школьнікі ведаюць аб Еўропе больш за сярэднестатыстычнага беларуса

У адзінаццаты раз беларускія школьнікі будуць удзельнiчаць у спаборніцтве на лепшыя веды аб Еўразвязе.

5 красавіка стартаваў XI Нацыянальны конкурс школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”, адным з партнёраў якога з'яўляецца Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”. Чытаць далей>>>




ІНФАРМАЦЫЯ Ў СМІ ПРА МІНУЛЫЯ КОНКУРСЫ:

 


 1-ы конкурс: 


 У Менску прайшоў конкурс для школьнікаў “Што я ведаю пра Эўропу?”

 

Галіна Абакунчык, Менск

У Міжнародным адукацыйным цэнтры Менску адбыўся конкурс школьных камандаў пад назваю “Што я ведаю пра Эўропу?”, праведзены з мэтаю прэзэнтацыі Эўразьвязу і краінаў-чальцоў супольнасьці. Арганізатарамі імпрэзы сталі польскі фонд імя Рабэра Шумана і Беларускае Шуманаўскае Таварыства пры падтрымцы амбасадаў Польшчы, Літвы, Нямеччыны, Чэхіі, Італіі. Удзел у творчым спаборніцтве прынялі шэсьць камандаў школьнікаў зь Менску, Бабруйску, Гомелю і іншых гарадоў краіны.

Чытаць далей>>>

 

 


2-і конкурс: 

 Што я ведаю пра Еўропу

 

У 2005 годзе каманда Талькаўскай школы ўдзельнічала ў агульнабеларускім конкурсе "Што я ведаю пра Еўропу", заняла прызавое месца, была ўзнагароджана вандроўкай у Літву. Тут артыкул адной з удзельніц каманды пра конкурс і паездку. У скарочаным выглядзе гэты артыкул быў надрукаваны ў газетах "Раніца" і "Наша Ніва".

Чытаць далей>>>

 


6-ы конкурс:

 Пераможцам конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу?” стала каманда мінскай СШ № 207

  22 чэрвеня 2009 14:03

 Мінская СШ № 207 стала пераможцам фіналу конкурсу школьных камандШто я ведаю пра Еўропу?”, які адбыўся 20 чэрвеня ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці, паведаміў БелаПАН старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

  Чытаць далей>>>

 


 В конкурсе «Что я знаю о Европе?» победила минская школа № 207

 Председатель Белорусского добровольного общества охраны памятников истории и культуры (БДООПИК) Антон Астапович сообщил БелаПАН, что минская СШ № 207 стала победителем финала конкурса школьных команд "Что я знаю о Европе?", состоявшегося 20 июня в поселке Раков Воложинского района Минской области. 

Читать далее>>>

 


 8-ы конкурс: 

 У Вільні адбыўся фінал конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?»

 

15-01-2012 Елена Данейко

3 снежня ў Вільні адбылася фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?». Упершыню конкурс адбыўся ў 2004 годзе, і з таго часу праходзіць штогод.

 Чытаць далей>>>

 


 ЕГУ ўзнагародзіў удзельнікаў дзіцячага конкурсу "Што я ведаю пра Еўропу?"

 3 снежня ў Доме правоў чалавека (Вільня, Літва) прайшла фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу сярод беларускіх школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?". Школьнікі з Мінска, Брэста, Магілёва і Крычава змагаліся за тытул пераможцы і галоўны прыз. У склад журы ўвайшлі Кірыл Атаманчык (магістрант ЕГУ, прэзідэнт моладзевай асацыяцыі "StudAlliance"), Алесь Лагвінец (грамадскі і палітычны дзеяч, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта),  Ігар Лялькоў (грамадскі і палітычны дзеяч).

  Чытаць далей>>>

 


 9-ы конкурс: 

 Паўфінал конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» (Фота, адказы на пытанні)

Алена Палейка (ліцэй №2 г.Мінска)

 

29–30 красавіка 2012 г. у Ракаве і 1 мая ў Магілёве прайшлі тры паўфінальныя гульні ІХ Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?». У ім прымалі ўдзел 14 школьных каманд з Брэста, Магілёва, Мінска, Бабруйска, Маладзечна, Навагрудка, Жодзіна, Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Вельмі прыемна, што змагаліся на роўных паміж сабой сталічныя і вясковыя школьнікі, гімназісты і вучні звычайных сярэдніх школ. 

 Чытаць далей>>> 

 

 


 

Фінал ІХ Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» (Фота, пераможцы, адказы на пытанні)

 

26 чэрвеня ў Вільні адбылася фінальная гульня конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу 2012?». У ёй прымалі ўдзел 3 школьныя каманды: «Таварыства ананімных еўрапейцаў» (Брэст), «Еўра-М» (Магілёў) і «Разам» (Маладзечна). Вельмі прыемна адзначыць, што гульня праходзіла адначасова на тэрыторыі дзвюх краін Еўрасаюза, бо адбывалася гэта спаборніцтва ў амбасадзе Швецыі ў Літве. Чальцоў каманд, настаўнікаў, арганізатараў і сябраў журы гасцінна прынялі, пачаставалі і запрасілі на гульню гаспадары, якія стварылі вельмі добрыя ўмовы для правядзенння конкурсу. 

   Чытаць далей>>>

  


 У конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?» перамагла каманда школьнікаў з Берасця

Пон, 2012-07-02 16:19

Першае месца ў фінале дзявятага рэспубліканскага конкурсу школьных каманд, прысвечанага тэме "Еўрапейскія аб’яднанні: учора, сёння, заўтра", заваявала каманда "Таварыства ананімных еўрапейцаў" з Берасця.

Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 14 каманд. У фінал, які праводзіўся ў Вільні з ласкавай дапамогай абмасады Швецыі, патрапілі тры каманды. За галоўны прыз – пазнавальнае падарожжа ў Брусель, якое арганізуе «Офіс за дэмакратычную Беларусь» таксама змагаліся каманды  "Разам" з Маладзечна і "Еўра-М" з Магілёва, якія занялі адпаведна 2-е і 3-е месцы.

 Чытаць далей>>>

 


 

School Team from Brest Becomes Winner of Belarus National-Wide Competition "What do I Know about Europe?"

Tue, 2012-07-03 16:42

On June 27, the school contest “What do I know about Europe” ended with its final stage competition that was hosted by the Swedish embassy in Vilnius, Lithuania. The Office for a Democratic Belarus was among organisers and co-sponsors of the event. Team of school pupils from Brest, who won the 2012 contest, will be visiting Brussels on the invitation of our Office.

 

 Read more>>>

 


 

“Таварыства ананімных еўрапейцаў” наведала Брусель (+ фота)

Чет, 2012-11-08 02:22

       Тэкст: Павел Абламскі

Такая дзіўная назва не павінна ўводзіць у зман чытача. Таварыства не з’яўляецца нейкай падпольнай структурай, але аб’ядноўвае берасцейскіх школьнікаў, што перамаглі ўжо ў IX конкурсе школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу”.
Фінал сёлетнега конкурса адбыўся летам у Вільні, дзе ў будынку шведскай амбасады “Таварыства ананімных еўрапейцаў” у бязлітаснай і безкампраміснай барацьбе здабыла перамогу і атрымала права паехаць у еўрапейскую сталіцу. Арганізатарам і фундатарам паездкі выступіў “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (ОДБ), за што ўсе сябры  і кіраўнік каманды яму шчыра ўдзячныя.

 Чытаць далей>>>




 10-ы ЮБІЛЕЙНЫ конкурс: 

Паўфінал X Конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» (Вынікі, фота)


      
3 1 па 12 мая ў Магілёве, Гродна і Мінску адбыліся паўфінальныя гульні юбілейнага, Х Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?». У гэтым спаборніцтве сышліся 15 школьных каманд з розных навучальных устаноў нашай краіны. 

     У юбілейны год агульная тэма гульні адпаведная – «Еўрапейскія і беларускія юбілеі і памятныя даты: людзі, падзеі, арганізацыі». Каманды прайшлі праз выпрабаванні 4 конкурсаў: пісьмовы тэст па гісторыі ЕС, брэйн-рынг на юбілейных і памятных датах краін ЕС, заданне па нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863–1864 гг., медыяазбука «Беларусь і Еўропа: асобы-юбіляры 2013». 

     Вядомы беларускі акцёр і тэлевядоўца Юрась Жыгамонт бліскуча правёў 4 паўфінальныя гульні. У склад журы ў розных рэгіёнах уваходзілі вядомыя грамадскія дзеячы, пісьменнікі, гісторыкі. Журы справядліва судзіла і цікава каментавала гульню.

Дадатковая інфармацыя